О, край родны, край прыгожы!
Мілы кут маіх дзядоў!
Што мілей у свеце божым
Гэтых светлых берагоў,
Дае бруяцца срэбрам рэчкі,
Дзе бары-лясы гудуць,
Дзе мядамі пахнуць грэчкі,
Нівы гутаркі вядуць;
Гэтых гмахаў безгранічных
Балатоў тваіх, азёр,
Дзе пад гоман хваль крынічных
Думкі думае прастор;
Дзе увосень плачуць лозы,
Дзе вясной лугі цвітуць,
Дзе шляхом старым бярозы
Адзначаюць гожа пуць?
урывак з паэмы «Сымон-музыка», Якуб Колас
Дарагія сябры,
Наша каманда аднойчы вырашыла для сябе паспрабаваць знайсці адказ на пытанне: «Хто мы, беларусы?»
Мы пачалі свае пошукі са знаёмства з гісторыямі, на якіх раслі нашыя продкі, з легендамі, якія перадаваліся з вуснаў у вусны.
У гэтым пошуку і нарадзіліся нашыя малюнкі, якія адлюстроўваюць візуальныя вобразы беларускіх легенд і дапамагаюць зазірнуць у свет аўтэнтычнага чарадзейства, адчуць неверагодную моц чалавечага духу і адвагі, першаснасці прыроды і яе таямніц.
Але ж мы не спыніліся толькі на малюнках. Перайшоўшы па QR-коду, вы таксама зможаце паслухаць міфы і легенды, агучаныя нашымі адвакатамі для вас, вашых дзяцей, с’ямі і сяброў.
Спадзяемся, вам спадабаецца наша творчасць і вы атрымаеце асалоду ад падарожжа ў вытокі нашай гісторыі.
Каманда SP&P
Спампаваць размалёўкі: https://spplaw.by/wp-content/uploads/2021/04/SPP_Mify-i-legendy-Belarusi.pdf
Запісы легенд:
Аляксандр Сцепаноўскi «ПРЫГОЖАЯ КІНГІ»: https://band.link/cBFJg
Яўгенiй Бажко «АДКУЛЬ ПАЙШЛІ БУСЛЫ»: https://band.link/bqxb9
Аксана Пучкоўская «ЧЫРВОНАЕ ВОЗЕРА»: https://band.link/J3BAV
Iрына Аноп «ПРА ВОЗЕРА СВІЦЯЗЬ»: https://band.link/nd9J0
Антон Навiцкi «НАРАЧ»: https://band.link/DkNZM
Iлюстратар: Кацярына Лаппо
Дапамога ў рэалізацыі праекта: Марыя Шэйко

