Каткоўская Д.Л. Каментарый да новых Правілаў ажыццяўлення рознічнага гандлю па ўзорам. // Marketing.by. 9 студзеня 2009г.

15 студзеня 2009 г. Савет Міністраў прыняў пастанову №31, якая зацьверджвае і ўводзіць у дзеянне новыя Правіла ажыццяўлення рознічнага гандлю па ўзорам (далей — Правіла), у сувязі з чым Правіла, што дзейнічалі раней (былі зацьверджаны Загадам Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь №83 ад 16 чэрвеня 1998 г.), страцілі юрыдычную сілу.

Мы папрасілі пракаменціраваць гэтую пастанову Дар’ю Каткоўскую, вядучага юрыста камерцыйнай практыкі «Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры».
У першую чаргу трэба адзначыць, што прыняцце новых Правілаў было выклікана неабходнасцю іх уніфікаваць з нормамі новай рэдакцыі Закона «Аб ахове правоў спажыўцоў»: гэта датычыцца некаторых вызначэнняў (прадавец, пакупнік), абавязковай інфармацыі пра прадаўца і гандлевы аб’ект, пра ліцэнзіі, рэжым працы, пераліку абавязковай інфармацыі пра тавары і парадку яе прадастаўлення. З Правілаў выключаны нормы пра пакрыцце стратаў пакупніка ў адпаведных выпадках, бо яны таксама ўтрымліваюцца ў Законе «Аб ахове правоў спажыўцоў» і маюць прамое дзеянне. У выпадку неабходнасці пакрыцця стратаў, заяўлення патрабаванняў пры продажы тавара неадпаведнай якасці і іншага, спажывец можа наўпрост спасылацца на нормы Закона.

У Правілах з’явілася дэфініцыя інтэрнэт-крамы — гэта сайт, які ўтрымлівае інфармацыю пра тавары, прадаўца, і які дазваляе ажыццявіць выбар і замову і (або) набыцце тавара. Тут варта прыгадаць змены ў Палажэнне па ліцэнзаванню рознічнага гандлю (алкагольнымі напоямі і тытуневымі вырабамі ўключна) і грамадскага харчавання (Пастанова Савета Міністраў №1221 ад 02.11.2005), што ўступаюць у сілу 4 сакавіка 2009 г.  Зменамі прадугледжана, што інтэрнэт-крамы цяпер могуць быць зарэгістраванымі не толькі ў даменнай адраснай прасторы нацыянальнага сэгмента інтэрнэт, але і ў іншых даменных прасторах пры ўмове выканання патрабаванняў заканадаўства па інфармаванню спажыўца пра назву суб’екта, што гандлюе праз інтэрнэт, яго юрыдычнай адрэсе, іншых рэквізітах. Мяркую, што дадзеныя новаўвядзенні дазволяць пашырыць сэгмент рынка рознічнага гандлю — гандаль праз інтэрнэт-крамы. 

 Рознічны гандаль па ўзорах Правіла падзяляюць на два віды:

у гандлевым аб’екце — шляхам дэманстрацыі ўзораў тавараў і (або) апісанняў тавараў, што ўтрымліваюцца ў каталогах, праспектах, рэкляме, буклетах або прадстаўленых на фотаздымках або ў іншых інфармацыйных крыніцах, у гандлевых аб’ектах.
па-за гандлевым аб’ектам — шляхам прадастаўлення апісання тавараў, што ўтрымліваюцца ў каталогах, праспектах, рэкляме, буклетах або прадстаўленых на фотаздымках або ў іншых інфармацыйных крыніцах, што рассылаюцца прадаўцом неабмежаванаму колу асобаў з выкарыстаннем паслугаў паштовай сувязі або праз распаўсюд у сродках масавай інфармацыі або любымі іншымі шляхамі, не забароненымі заканадаўствам, у тым ліку і ў глабальнай кампутаровай сетцы Інтэрнэт праз інтэрнэт-краму.

У другім выпадку частка абавязковай інфармацыі пра тавар прадастаўляецца да моманту заключэння дамовы (назва тавару, кошт і ўмовы аплаты, гарантыйны тэрмін, звесткі пра дастаўку, інфармацыя пра вытвроцу, імпарцера, рэмонтную арганізацыю), астатняя частка інфармацыі можа быць прадастаўлена пры дастаўке тавара, а таксама ў вуснай форме. Пры гандлі па ўзорах прадавец абавязаны прадставіць поўную, дакладную і даступную інфармацыю, што характэрызуе прапануемы тавар. У процілеглым выпадку, калі пакупніку не прадстаўлена магчымасць атрымаць такую інфармацыю, ен мае права адмовіцца ад набыцця тавара без кампенсацыі прадаўцу выдаткаў па дастаўцы тавара.

Хочацца падкрэсліць важнасць унясення ў Правілы п.11, які закрапляе палажэнне аб тым, што дэманстрацыя тавараў (калі утрымліваюцца істотныя ўмовы дамовы) — з’яўляецца публічнай афертай, пры гэтым прадавец абавязаны заключыць дамову з любой асобай, якая выразіла намер набыць тавар. Безумоўна, і да прыняцця гэтых Правілаў адносіны паміж пакупніком і прадаўцом таксама рэгуляваліся п.3 арт.404 ГК Рэспублікі Беларусь, аднак частка прадаўцоў няслушна разумела гэтую норму. Вельмі частай формай парушэння гэтых палажэнняў з’яўляецца ўстанаўленне ў інтэрнэт-краме мінімальна магчымай сумы заказу. Пры выстаўленні для продажу любога тавару з указаннем істотных умоваў дамовы — у першую чаргу кошта — прадавец не мае права адмовіць у яго рэалізацыі на той падставе, што ен каштуе меньш за ўстаноўленую абмежавальную суму. Такія дзеянні прадаўца могуць быць абскарджаныя ў кантралюючыя ворганы або аспрэчаны праз суд.

Спрэчнай прадстаўляецца ўнясенне ў п.15 Правілаў нормы аб тым, што «дамова лічыцца заключанай з моманта выдачы прадаўцом пакупніку касавага або таварнага чэка, іншага дакуманта, які падцверджвае факт набыцця тавара, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам або дамовай». Напрыклад, пры замове тавара праз інтэрнэт-краму і аплаце замоўленых тавараў з дапамогай банкаўскай карткі, пакупнік можа атрымаць чэк толькі пры дастаўцы тавара, але пакупнік ужо акцэптаваў адрасаваную неабмежаванаму колу асобаў аферту і адпаведна артыкулам 404, 405, 408, 411 ГК Рэспублікі Беларусь паміж імі ўжо заключана дамова. Таму незразумела замацаванне ў якасці агульнага правіла нормы толькі аб перадачы чэка (іншага дакуманта), тым больш што ў Правілах, што дзейнічалі раней, утрымлівалася больш дасканалая і прымяняльная фармулёўка.

Правілы прадугледжваюць магчымасць аплаты тавараў пры рознічным гандлі па ўзорах як у наяўнай, так і ў безнаяўнай форме.

Некаторыя змены датычацца нормаў аб тэрмінах. Цяпер, без ніякіх асаблівасцяў, Правілы замацоўваюць, што прадавец абавязаны перадаць тавар у парадке і тэрміны, якія ўстаноўлены дамовай. Калі дамовай не прадугледжана, то тэрмін дастаўкі вызначаецца адпаведна з заканадаўствам. У такім выпадку тэрмін будзе вызначацца згодна з п.2 арт.295 ГК Рэспублікі Беларусь — у сямідзенны тэрмін пасля заяўлення пісьмовага патрабавання пакупніка.

Правілы, што дзеянічалі раней, прадугледжвалі што калі прадавец пратэрмінаваў перадачу тавара, які быў папярэдне аплачаны пакупніком, акрамя выплаты працэнтаў па стаўцы рэфінансавання Нацянальнага Банку Рэспублікі Беларусь таксама выплачвалася няўстойка ў памеры адзін працэнт ад кошту тавара за кожны дзень пратэрміноўкі. Ні новыя правілы, ні Закон «Аб ахове правоў спажыўцоў» не надзяляюць спажыўца правам на спагнанне няўстойкі ў такім выпадку, а толькі на спагнанне стратаў і вышэйзгаданых працэнтаў.

Дадатак да Правілаў устанаўлівае якія тавары можна прадаваць па ўзорах толькі пры наяўнасці ў прадаўца гандлевага аб’екта рознічнага гандлю, у якім ужо рэалізуюцца такія тавары. У пералік увайшлі наступныя тавары: вырабы з каштоўных камянёў і металаў, піратэхнічныя вырабы, лекавыя сродкі, зброя і патроны да яе, эратычная прадукцыя, харчовыя выраабы, што хутка псуюцца, і кулінарная прадукцыя.

Як і адзначалася раней, галоўнай мэтай прыняцця новых Правілаў рознічнага гандлю таварамі па ўзорах з’яўлялася прывядзенне іх у адпаведнасць з новай рэдакцыяй Закона «Аб ахове правоў спажыўцоў». Новыя Правілы не ўтрымліваюць навэлаў, які кардынальна б мянялі парадак гандлю па ўзорах, аднак замацаванне ў адзіным акце ўсіх істотных і актуальных момантаў такога віду гандлю носіць пазітыўны характар.