ПУНКТ ГЛЕДЖАННЯ Таццяна Ігнатоўская, партнёр юрыдычнай кампаніі “Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры”.
Апошнім часам беларускія Наймальнікі пачалі ўсё часцей звяртацца да такога прававога і сацыяльнага паняцця, як “камерцыйная тайна”, прапаноўваючы сваім супрацоўнікам замацоўваць суадносныя абавязкі па захаванні і неразглашэнні інфармацыі, якая з’яўляецца камерцыйнай тайнай прадпрыемства. Гэта ўжо не проста модная тэндэнцыя, а неабходнасць, бо ў працэсе ажыццяўлення гаспадарчай дзейнасці і дынамікі рынка працы кампаніям даводзіцца задумвацца аб тым, якім чынам абараніць значную для кампаніі інфармацыю, нават толькі пры прыёме супрацоўнікаў на працу. Вельмі востра стаіць пытанне бяспекі інфармацыі ў сітуацыях, калі супрацоўнікі кампаніі ўладкоўваюцца на працу ў канкурыруючыя арганізацыі альбо да мінулых кліентаў кампаніі.
На заканадаўчым узроўні пытанне абароны камерцыйнай тайны рэгулюецца не вельмі падрабязна – гэтаму пытанню прысвечаны адзіны артыкул Грамадзянскага кодэксу і даволі размытая Пастанова Савета Міністраў, выдадзеная яшчэ ў 1992 годзе.
У адпаведнасці з заканадаўствам для прызнання інфармацыі камерцыйнай тайнай, яна павінна адпавядаць некалькім крытэрам: мець сапраўдную каштоўнасць для кампаніі, не з’яўляцца агульнадаступнай і вядомай, адзначацца кампаніяй адпаведным чынам, не з’яўляцца дзяржаўным сакрэтам і не абараняцца аўтарскім і патэнтным правам, а таксама не датычыцца негатыўнай дзейнасці самой кампаніі, здольнай пашкодзіць інтарэсам дзяржавы. Акрамя таго, заканадаўствам канкрэтна вызначаны закрыты спіс інфармацыі, якая не можа з’яўляцца камерцыйнай тайнай, а менавіта – устаноўчыя дакументы, ліцэнзіі, звесткі па вызначаным формам справаздачнасці, дакументы аб плацежаздольнасці, а таксама звесткі аб колькасці і саставе працоўных месцаў, заробках і ўмовах працы і наяўнасці працоўных месцаў.
Іншыя звесткі могуць быць прызнаны кампаніяй камерцыйнай тайнай і абараняться ў гэтай якасці. Таму наколькі наймальнік можа не хвалявацца аб тым, что значная для кампаніі інфармацыя застанецца невядомай для шырокага кола альбо асобных людзей, залежыць толькі ад яго. Каб абавязкі працаўніка па неразглашэнні камерцыйнай тайны не апынуліся пустым дэкларыраваннем, наймальніку неабходна прадпрыняць шэраг дзеянняў. Па-першае – вызначыць і пісьмова зафіксіраваць кола звестак, якія складаюць камерцыйную тайну. Па-другое – адзначыць адпаведным чынам і прымаць меры па захаванню падобнай інфармацыі. Па-трэцяе – непасрэдна звязанае з працаўніком, - азнаёміць працаўніка пад подпіс са спісам звестак, якія складаюць камерцыйную тайну і атрымаць ад яго пісьмовае абязацельства аб захаванні і неразглашэнні камерцыйнай тайны. Гэтыя абазацельствы таксама могуць быць адзначаны ў працоўным кантракце ці ў правілах унутраннага працоўнага распарадку, - ізноў такі, калі наймальнік азнаёміць супрацоўніка з гэтымі правіламі пад подпіс. Што тычыцца адказнасці, тут можна казаць аб грамадска-прававой, матэрыяльнай адказнасці супрацоўніка ў рамках працоўнага заканадаўства, а таксама крымінальнай адказнасці за наўмыснае разглашэнне камерцыйнай тайны, якое прывяло да стратаў буйных памераў. У любым выпадку для прыцягнення працаўніка да адказнасці неабходна даказаць не толькі факт разглашэння камерцыйнай тайны, а таксама і віннасць працаўніка, і што самае цяжкае, памер страт кампаніі. У беларускай судовай практыцы ёсць літаральна адзінкавыя выпадкі падобных судовых справаў.