Кампанія «Сцепаноўскі, Папакуль і партнеры» была неаднаразова прызнаная незалежнымі рэйтынгавымі агенствамі і міжнароднымі юрыдычнымі даведнікамі вядучай юрыдычнай фірмай. Ніжэй мы прыводзім некаторыя прыклады з апошніх публікацый пра кампанію:
Chambers Global/ Chambers Europe:
«2010 убачыў зліццё юрыдычных кампаній «Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры» і «Вашкевіч Сапега і Храпуцкі», якое прывяло да стварэння дынамічнай каманды з 22 моцных спецыялістаў. Гэты крок кансалідаваў пазіцыю фірмы сярод лепшых беларускіх фірм і пашырыў спектр прапануемых камерцыйных прававых дысцыплін, з асаблівым націскам на сферу нерухомасці. Міжнародныя кліенты ўражаныя якасцю абслугоўвання і суадносінамі кошту і якасці, і фірма працягвае пашыраць сваё партфоліо трансмежнай працай, галоўным чынам у рамках СНД. Валерый Папакуль і Аляксандр Сцепаноўскі прыносяць моцнае пачуццё бізнэсу ў кіраванне фірмай. Знакаміты ў прафесійных колах юрыст Андрэй Вашкевіч вядомы сярод кліентаў з-за здольнасці вырашаць праблемы і ўвагі да дэталяў. Алена Сапега рэкамендуецца ў вобласці падатковага і агульнакамерцыйнага ноў-хаў, Таццяна Ігнатоўская прапаноўвае свой досвед у сферы інтэлектуальнай уласнасці.»
