Нашыя мэты – займаць месца вядучай беларускай юрыдычнай фірмы, умацоўваць адносіны з вядучымі дзяржаўнымі кампаніямі і фінансавымі ўстановамі, якія звяртаюцца да нас са сваімі самымі важнымі і складанымі заданнямі. Для гэтага патрабуецца сталая ўвага да нашых Кліентаў, глыбокае разуменне нашых рынкаў, глабальна разважаючыя і адданыя справе людзі, адказнасць і добрасумленнасць у адносінах да нашай працы.

СПП аказвае поўны комплекс юрыдычных паслуг у сферы прадпрымальніцкай дзейнасці, падчас прадстаўлення рэзідэнтам і замежным кампаніям кваліфікаваных юрыдычных паслуг пры стварэнні, вядзенні і абароне бізнэсу ў Рэспубліцы Беларусь.Прафесійная каманда з 30 штатных супрацоўнікаў, структураванне (тры практыкі: карпаратыўная, судовая, падаткова-працоўная), выразная спецыялізацыя супрацоўнікаў дазваляе вырашаць розныя праблемы, хутка рэагаваць на запыты Кліентаў.Мы валодаем асноўнымі прафесійнымі прынцыпамі: няўхільнае выкананне правіл прафесійнай этыкі; пазбяганне канфлікту інтарэсаў, строгая адпаведнасць прадстаўленых паслуг дзейснаму заканадаўству, прафесіяналізм, прыярытэт інтарэсаў кліента, доўгатэрміновасць супрацоўніцтва, прафесійны давер.

Прафесійны рост кожнага з нашых супрацоўнікаў лічыцца адным з галоўных прыярытэтаў кампаніі. Нашы юрысты стажыраваліся ў амерыканскіх і еўрапейскіх юрыдычных кампаніях. Наша доўгатэрміновае супрацоўніцтва з міжнароднымі юрыдычнымі кампаніямі ўнесла свой уклад у развіццё высокіх стандартаў аказання юрыдычных паслуг, заснаваных на ўсебаковых ведах нацыянальнага і міжнароднага заканадаўства, на строгім выкананні кодэкса этыкі і прававых паводзін. Апошнія гады кампанія значна пашырыла спектр сваіх юрыдычных паслуг, уключаючы інвестыцыі, будаўніцтва і нерухомасць, тавары народнага спажывання, рэкламу, банкаўскія пытанні і фінансы, інтэлектуальную ўласнасць, тэлекамунікацыі і антыдэмпінгавыя працэдуры.Кліентамі СПП галоўным чынам з’яўляюцца беларускія і замежныя дзяржаўныя і прыватныя прадпрыемствы, міжнародныя кампаніі і карпарацыі, якія рэалізуюць доўгатэрміновыя інвестыцыйныя праекты ў Рэспубліцы Беларусь.

Мы супрацоўнічаем і падтрымліваем партнёрскія адносіны з шэрагам мясцовых і замежных юрыдычных і бізнэс кампаній, у ліку якіх: Пепеляеў Груп (Расія); Гольцблат БЛП (Расія), Astapov Lawyers (Украіна), КМ партнёры (Украіна); Beiten Burkhardt (Нямеччына, Расія), Eversheds (Вялікабрытанія), Salans (Расія), EnterInvest (Беларусь).