Фамiлiя, Iмя
паля абавязковыя для запаўнення
 
   
 
 
Сцепаноўскі Аляксандр Іванавіч

 

Аляксандр Сцепаноўскі
Кіруючы партнёр

 

тэл. +375-17 2094483
факс: +375-17 2048672
 
Спецыялізацыя: 

  •  
  • замежныя інвестыцыі
  • нерухомасць і будаўніцтва гаспадарчае права
  • банкруцтва і рэструктурызацыя
  • вырашэнне спрэчак
  • частна-дзяржаунае партнёрства
  •  

 

 

 
 
Кіруючы партнёр, дырэктар

Адукацыя: юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.  Мае сертыфікаты кампаніі КРМG аб сканчэнні курсаў павышэння кваліфікацыі па тэме «Банкаўская справа і біржы» (1993г.), «Рынак каштоўных папер» (1995г.); Адкрытага брытанскага ўніверсітэта па курсах "Мэнэджмент" (2000г.) і "Фінансы" (2002г.). Прайшоў навучальны курс па мусульманскаму праву летняй школы права Айоўскага ўніверсітэта, ЗША, у г.Аркашон, Францыя, у чэрвені 2010г.Мае сертыфікат Міністэтства Юстыцыі Рэспублікі Беларусь аб прахаджэнні атэстацыі на прафесіянальную адпаведнасць.

Пачаў прафесійную кар'еру ў АСБ "Беларусбанк", пасля працаваў юрыстам у розных бізнэс-кампаніях. Да стварэння ТАА "Сцепаноўскi, Папакуль і партнёры" з'яўляўся партнёрам юрыдычнай фірмы "Гвоздзь, Лакiза і Сцепаноўскi", займаўся індывідуальнай юрыдычнай практыкай. З 2006 па цяперашні час - кіруючы партнёр юрыдычнай кампаніі "Сцепаноўскi, Папакуль і партнёры".

Членства ў прафесійных аб'яднаннях: з'яўляецца членам Міжнароднай асацыяцыі юрыстаў (IBA), а таксама членам Кіравання Беларускага грамадскага аб'яднання юрыcтаў-гаспадарнікаў (БелГАЮГ). 

Прафесійны досвед: 
- юрыдычнае суправаджэнне ўваходжання аднаго з газавых трэйдараў Расійскай Федэрацыі на беларускі газавы рынак у 1996 г.; 
- прадстаўнiцтва ў гаспадарчым судзе інтарэсаў аднаго з буйнейшых расійскіх транспарцёраў нафтапрадуктаў у спрэчцы з падатковымі органамі Беларусі ў 2003-2004 г.; 
- паданне і абарона інтарэсаў шэрагу вытворчых і гандлёвых кампаній; 
- кансультаванне прадстаўніцтва шэрагу расійскіх кампаній па пытаннях гаспадарчага заканадаўства Рэспублікі Беларусь; 
- рашэнне пытанняў інвестыцый, нерухомасці і будаўніцтвы, стварэння, рэарганізацыі і продажу прадпрыемстваў у Беларусі; 
- кансультаванне па пытаннях банкруцтва прадпрыемстваў; 
- вядзенне судовай практыкі па гаспадарчых спрэчках, як паміж кампаніямі, так і з дзяржаўнымі органамі; 
- кіраўніцтва праекту па аб'яднанні юрыдычнай кампаніі "Сцепаноўскi, Папакуль і партнёры" і юрыдычнай кампаніі "Вашкевiч, Сапега і Храпуцкi".
 
Аўтар шэрагу артыкулаў па актуальных пытаннях будаўнічай галіны Беларусі. Сярод апошніх: 
-Сцепаноўскі А.І., Ігнатоўская Т.У. Юрыстаў шмат, ппрафесіяналаў мала! // Топ Персона. № 22 (70), 09.06.2008г.
-Сцепаноўскі А.І. Аб магчымасцях і шляхах інвеставання ў аб'екты нерухомай маёмасці. // Будаўніцтва і нерухомая маёмасць № 42.
-Сцепаноўскі А.І., Ігнатоўская Т.У. Юрыстаў шмат, прафесіяналаў мала! // Топ Персона. № 22 (70), 09.06.2008г.

 

 

ТАА "Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры"
Copyright © 2007. All rights reserved.

вул. Куйбышава 16, 4-ы паверх
220029, г. Мінск
Рэспубліка Беларусь
Тэл. +375 17 2094483
Факс +375 17 2048672
E-mail: info@spplaw.by
Ліцэнзія Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь на ажыццяўленне дзейнасці па аказанню юрыдычных паслуг № 02240/0069354 сапраўдная да 10 студзеня 2012
European Lawyers, Solicitors and Law Firms based in Europe