Рэйтынгі/міжнароднае прызнанне
Кампанія "Сцепаноўскі, Папакуль і партнеры" неаднаразова прызнана незалежнымі рэйтынгавымі агенствамі і міжнароднымі юрыдычнымі даведнікамі вядучай юрыдычнай фірмай. Ніжэй мы прыводзім некаторыя прыклады з апошніх публікацый пра кампанію:
European Legal 500:
“Кіруючыя партнеры “Сцепаноўскі, Папакуль і партнеры” Валеры Папакуль і Аляксандр Сцепаноўскі ўзначальваюць вядучую фірму, якая мае развітыя сувязі з кампаніямі Расіі, Украіны і Германіі. Сярод яе кліентаў Проктэр энд Гэмбл, Салком, Арктыка Эйр”.
Chambers Global:
“Сцепаноўскі, Папакуль і партнеры” – адна з буйнейшых кампаній у Беларусі, якая мае выключна пазітыўныя бізнес водгукі. Інтэрв’юіраваныя адзначаюць “камандную работу, якая ўраджвае” і апісваюць кампанію ў якасці “той, што хутка развіваецца, мае паспяховую стратэгію абслуговання расійскіх інвестараў”. Нягледзячы на адсутнасць партнерскіх дагавораў, кампанія аказвала паслугі кліентам расійскага прадстаўніцтва кампаніі “Байтэн Буркхардт” і расійскай фірмы “Пепеляеў, Гольцблат і партнеры”. Кампанія садзейнічала замежнаму інвестыцыйнаму праекту па набыццю зямлі і нерухомай маемасці. “Гэта самая адказная фірма, з якой даводзілася працаваць; калі неабходна што-небудзь зрабіць, яна задзейнічае усе рэсурсы дзеля выканання”, - адзначыў міжнародны кліент. Таксама кліенты паведамляюць, што Валеры Папакуль “заўседы знойдзе крэатыўнае рашэнне праблемы”. Аляксандр Сцепаноўскі “вельмі ініцыятыўны, і заўседы дасць аператыўны адказ” – кажа задаволены кліент. Фірма аказвае паслугі па выхаду на беларускі рынак такім кампаніям, як Проктэр энд Гэмбл, Філіп Моррыс. Яна таксама мае рад кліентаў, сярод якіх банкі і кампаніі сувязі, кансультуе па пытаннях рэкламнай дзейнасці, падаткаў і праблем інтэлектуальнай маемасці”.
«Заснаваная ў 2006 годзе ў выніку зліцця, гэта група маладых і энэргічных юрыстаў прымусіла з сабою лічыцца. Уключая ў сябе вырашэнне спрэчак, адну з галоўных сфер кампетэнтнасці, каманда паспяхова вядзе складаныя судовыя працэсы, распачала працэс акцыянераў і спрэчку па невыкананню абавязкаў ад імені замежнага дастаўніка.
Працяглыя адносіны склаліся з БАТ і ДанонБел. Кліенты высока ацэньваюць суцэльную камандную работу і нязменна паспяховыя вынікі. Кацярына Макарэнка і Аляксандр Сцепаноўскі з’яўляюца вядучымі удзельнікамі ў судовых працэсах, а Таццяна Ігнатоўская ўражвае кліентаў сваей дасканаласцю і уважлівымі адносінамі”.
«Сцепаноўскі, Папакуль і парнеры”, раней вядомая як “Апіцэс Юрыс”, змяніла назву ў 2007г. СПП, як яшчэ называе сябе кампанія, прадстаўляе сабою адносна маладую практыку, якая, аднак, ужо атрымала развіцце і змагла бы стаць яшчэ больш вядомай у будучым. Магчыма, пакуль няма дастаткова глыбокага вопыта міжнароднага супрацоўніцтва, аднак, як адзначае адзін з канкурэнтаў, фірма хутка вучыцца. Кампанія пастаянна ажыццяўляе юрыдычныя кансультаванні для замежных інвестараў і вядома сваей кампетэнтнасцю ў аперацыях з нерухомасцю, таксама працавала з банкаўскімі інвестарамі і кампаніямі сувязі. Кліенты і калегі адзначаюць Валерыя Папакуля ў якасці першакласнага юрыста адпаведна M&A. Кампанія ўсталявала парнерства з замежнымі юрыдычнымі фірмамі, уключаючы “Пепеляеў, Гольцблат і партнеры” у Расіі і “Байтэн Буркхардт” у Германіі”. Вядучы юрыст: Валерый Папакуль.
LexisNexis Martindale-Hubbell