Кіруючы партнёр, кіраўнік карпаратыўнай практыкі
Адукацыя: юрыдычны факультэт (з адзнакай) Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта; Executive МВА, Акадэмія менеджмента і прадпрымальніцтва ім. Леона Казінскага, г.Варшава, Польша. Мае сертыфікат Міністэтства Юстыцыі Рэспублікі Беларусь аб прахаджэнні атэстацыі на прафесіянальную адпаведнасць.
Працоўную прафесійную дзейнасць пачаў юрысконсультам. З 2000 года з'яўляецца дырэктарам ТАА "Апіцэс Юрыс". У цяперашні час выконвае функцыі кіруючага партнёра і абавязкі кіраўніка карпаратыўнай практыкі кампаніі "Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры" з моманту яе заснавання.
Спецыялізацыя: суправаджэнне рэалізацыі інвестыцыйных праектаў, суправаджэнне прыватызацыі дзяржмаемасці, зліцці і паглынанні кампаній, антыманапольнае заканадаўства, ырашэнне спрэчак (у тым ліку паміж заснавальнікамі).
Мае шырокі вопыт у прадстаўленні інтарэсаў Кліентаў у судах Рэспублікі Беларусь, уключаючы Міжнародны арбітражны суд пры Беларускай гандлева-прамысловай палаце Рэспублікі Беларусь.
Прызнанне:
Адзначаны у даведніках вядучых юрыстаў свету Chambers Global 2003-2009; Chambers Europe 2003-2009; The World`s Leading Lawyers for Business 2002-2003, 2003-2004, 2004-2005, PLC Cross-boarder Mergers and Acquisitions 2008-2009, WhosWhoLegal, PLC Which Lawyer.
У 2008 годзе ўзнагароджаны вышэйшай юрыдычнай прэміяй "Феміда" у намінацыі года "Лепшая юрыдычная служба" Беларускім рэспубліканскім Саюзам юрыстаў за дасягнутыя поспехі ў прафесійнай дзейнасці і актыўны ўдзел у прафесійнай дзейнасці юрыдычнай грамадскасці.
Членства ў прафесійных аб’яднаннях: намеснік старшыні кіравання Беларускага грамадскага аб’яднання юрыстаў-гаспадарнікаў (БелГАЮГ); намеснік выканкама Беларускага рэспубліканскага саюза юрыстаў.
Аўтар шэрагу артыкулаў, апублікаваных у вядучых дзелавых выданнях Рэспублікі Беларусь.
|