Фамiлiя, Iмя
паля абавязковыя для запаўнення
 
   
 
 
Конева Яна Андрэеўна
   

 

Вядучы юрыст камерцыйнай практыкі

Адукацыя: юрыдычны каледж Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з прысваеннем кваліфікацыі "юрыст", юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Мае сертыфікат Міністэтства Юстыцыі Рэспублікі Беларусь аб прахаджэнні атэстацыі на прафесіянальную адпаведнасць. 

 
Спецыялізацыя: гаспадарчае права;  інтэлектуальная маёмасць;  прыватызацыя дзяржаўнай маёмасці; угоды з каштоўнымі паперамі; зямельнае права.

Мае шырокі вопыт у кантрактным праве, напісанні комплексных заключэнняў аб парадку арганізацыі бізнэсу на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у розных сферах (пачынаючы з стварэння арганізацыі "з нуля", уключаючы кансультаванне па "праблемным" сітуацыям, якія ўзнікаюць у вызначаных сферах дзяржаўнага рэгулявання), кансультаванне па афармленні зямельных праваадносін і рашэнню практычных пытанняў, што ўзнікаюць у дадзенай сферы дзейнасці.

Прафесійны вопыт: 
- пабудова сістэмы абароны камерцыйнай тайны ў рэзідэнта Беларусі; 
- аптымізацыя працы ў сферы дакументазвароту піваварнай кампаніі; 
- перадача функцый кіраўніцтва камерцыйнай арганізацыяй знешняму кіраўніку - юрыдычнай асобе, нерэзідэнту Беларусі; 
- рэгістрацыя ў якасці суб'екта тэхнапарка даччынага прадпрыемства буйнай аўстрыйскай кампаніі ў вобласці нанатэхналогій, складанне дагавораў на перадачу ноў- хаў у вобласці нанатэхналогій; 
- удзел у Due Diligence пры ўваходжанні замежных суб'ектаў на беларускі рынак, прыватызацыі, угод з долямi і акцыямі; 
- праца па праекце БЕЛАЗ (некарпаратыўнае зліццё суб'ектаў у ФПГ).
Дадатковы вопыт: удзел у якасці члена каманды ад Беларусі ў міжнародным студэнцкім конкурсе Willem C. Vis International Commercial Arbitration Moot 2009 (Аўстрыя, Вена).
 
Публікацыі:
- Конева Я.А. Даменныя імёны ў святле заканадаўства Рэспублікі Беларусь.//Юрыст № 9. Верасень 2008г.

 

 
 

ТАА "Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры"
Copyright © 2007. All rights reserved.

вул. Куйбышава 16, 4-ы паверх
220029, г. Мінск
Рэспубліка Беларусь
Тэл. +375 17 2094483
Факс +375 17 2048672
E-mail: info@spplaw.by
Ліцэнзія Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь на ажыццяўленне дзейнасці па аказанню юрыдычных паслуг № 02240/0069354 сапраўдная да 10 студзеня 2012
European Lawyers, Solicitors and Law Firms based in Europe