Адукацыя: юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (БДУ) з дыпломам з адзнакай. З 2005 года навучаецца ў магістратуры Еўрапейскага дзяржаўнага ўніверсітэта (ЕДУ) г. Вільнюс па праграме "Міжнароднае права. Еўрапейскае права". Мае сертыфікат Міністэтства Юстыцыі Рэспублікі Беларусь аб прахаджэнні атэстацыі на прафесіянальную адпаведнасць.
Прафесійны вопыт:
- суправаджэнне выхаду на рынак Беларусі буйнога рытэйл-аператара, планаванне і абазначэнне арганізацыйнай, падатковай структуры бізнесу, пагадненняў з нерухомасцю;
- вядзенне спраў па ўключэнню у мытны рэестр аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці таварных знакаў Кліентаў з мэтай спынення “шэрага” імпарту у Беларусь;
- пабудова сістэмы дыстрыб’ютэраў у Беларусі буйнога міжнароднага вытворцы аўтамабільных масел;
- атрыманне ўзгадненняў антыманапольнага органа па пытаннях набыцця ўскоснага кантролю буйнейшай расійскай нафтавай кампаніі;
- правядзенне due diligence кампаній, якія прэтэндуюць на атрыманне статусу дыстрыб’ютэра ў Беларусі буйнога сусветнага вытворцы аўтамабіляў;
- падрыхтоўка і экспертыза больш за 2 дзесятка ліцэнзійных дамоваў на парадачу правоў на аб’екты інтэлектуальнай уласнасці (ноў-хаў, праграмнае забяспячэнне, тэлеканалы, селекцыйныя дасягненні і т.д.);
- пабудова сістэмы прававога афармлення аперацый, звязаных з прасоўваннем на рынку і рэкламай буйнога беларускага вытворцы піва пасля пагаднення па набыццю завода сусветным вытворцам піва. Адаптацыя лакальных дакументаў Кампаніі да міжнародных стандартаў.
Дадатковы вопыт:
- аўтар каментараў і прапаноў па ўдасканаленню заканадаўства аб рэкламе, падаткаабкладанні;
- вопыт выкладчыцкай дзейнасці, правядзенне майстар-класаў для студэнтаў юрыстаў;
- эксперт у шэрагу міжнародных праектаў, правядзенне семінараў па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці;
- суаўтар, член журы Беларускай рэспубліканскай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды (2005 – 2009 гады);
- прыцягваецца ў якасці эксперта пры распрацаўцы нарматыўных дакументаў і падрыхтоўкі каментароў заканадаўства;
- на працягу 4 гадоў з’яўлялася выканачым дырэктарам БелГАЮГ – прафесійнай арганізацыі юрыстаў, якія практыкуюць у сферы абслуговання бізнесу;
- з’яўляецца заснавальнікам і членам Савета Некамерцыйнага партнёрства "Садзейнічанне развіццю канкурэнцыі ў краінах СНД".
Прызнанне: адзначана у даведніках вядучых юрыстаў свету Chambers Global; Chambers Europe; PLC Which Lawyer, International Lawyers, Legal 500.
З'яўляецца аўтарам шэрагу артыкулаў і каментарыяў да дзеючага заканадаўства.