Вядучы юрыст камерцыйнай практыкі
Адукацыя: факультэт права Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта па спецыяльнасці “юрыст”. Мае сертыфікат Міністэтства Юстыцыі Рэспублікі Беларусь аб прахаджэнні атэстацыі на прафесіянальную адпаведнасць. Прайшла навучальны курс па міжнародных бізнес пагадненням летняй школы права Айоўскага ўніверсітэта, ЗША, у г.Аркашон, Францыя, у чэрвені 2010г.
Прафесійны вопыт: - кансультаванне па пытаннях, звязаных з будаўніцтвам, рэканструкцыяй, набыццем/адчужэннем, закладам аб’ектаў камерцыйнай і некамерцыйнай маемасці;
- аналіз прававой чысціні пагадненняў з аб’ектамі камерцыйнай і некамерцыйнай маемасці;
- кансультаванне па пытаннях, якія выцякаюць з арэндных правадносін;
- кансультаванне па пытанням зямельнага заканадаўства, у тым ліку парадку набыцця зямельных участкаў, пераходу рэчавых правоў на зямельныя ўчасткі, іпатэкі зямельных участкаў і інш.;
- рэгістрацыя прадпрыемстваў у якасці маемасных комплексаў, у тым ліку ў складзе гаспадарчых таварыстваў, юрыдычнае суправаджэнне пагадненняў з прадпрыемствамі як маемаснымі комплексамі;
- падрыхтоўка (распрацоўка), прававы аналіз гаспадарчых дагавораў, у тым ліку дамоваў арэнды як рухомай, так і нерухомай маемасці, дамоваў куплі-продажу, пастаўкі, дамоваў аказання рознага рода паслуг, дамоваў падраду, у тым ліку дамоваў будаўнічага падраду, дамоваў на распрацоўку праектна-каштарыснай дакументацыі і выконванне вышукальніцкіх работ, знешнегандлевых дагавораў і інш.;
- адрыхтоўка (распрацоўка) конкурснай дакументацыі для правядзення таргоў, у тым ліку для правядзення таргоў на распрацоўку праектна-каштарыснай дакументацыі і выконванне вышукальніцкіх работ, а таксама па выбару падрадчыка для будаўніцтва аб’екта; арганізацыя і правядзенне таргоў; падрыхтоўка (распрацоўка) дакументаў для заключэння (падпісання) дагавораў па выніках правядзення таргоў;
- напісанне комплексных заключэння па агульным пытанням камерцыйнай практыкі.
Публікацыі: