Фамiлiя, Iмя
паля абавязковыя для запаўнення
 
   
 
 


Сцепаноўскі А.І. Будаўнічая пляцоўка - не поле для канфліктаў. // Нацыянальная эканамічэская газета. № 41. 05.06.2007 г.

 

"Аб'ект здаў!" - "Аб'ект прыняў!" - такі нармальны дыялог паміж замоўцамі і падрадчыкамі на будаўнічых пляцоўках, асабліва ў сектары жылля, хутчэй з'яўляецца выключэннем, чым правілам. Тэрміны, аб'ёмы, якасць, аплата - вакол гэтых пазіцый у момант прыёму работ часцей за ўсё разгортваюцца канфлікты, кропку ў якіх нярэдка ставіць суддзя.

Ці можна пазбегнуць канфлікту? Як ацаніць дамоўныя пазіцыі і дзеянні бакоў? На якіх умовах удзельнікі дамовы валодаюць правам адмовіцца ад прыёму няякаснай працы? Адказаць на гэтыя ды іншыя пытанні чытачоў "Эканамічнай газеты" мы папрасілі дасведчанага юрыста-гаспадарніка, дырэктара юрыдычнай фірмы ТАА "Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры" Аляксандра СЦЕПАНОЎСКАГА.

ПАВОДЛЕ ЗАКАНАДАЎСТВА замоўца абавязаны не толькі прыняць працу, але і аплаціць падрадчыку яе кошт. Таму першая і галоўная парада замоўцу - прымаць актыўны ўдзел у прыёме выкананых будаўнічых работ і належным чынам афармляць вынікі іх прыёму.

Трэба перш-наперш высветліць, наколькі якасна зроблена праца падрадчыкам па дамове. Указанне ў акце прыёму на неадпаведнасць работ умовам дамовы з'яўляецца падставай для поўнага ці частковага вызвалення замоўцы ад яе аплаты, паколькі ў адпаведнасці з п. 1 арт. 709 ГК падрадчык нясе адказнасць перад замоўцам за дапушчаныя адступленні ад аб'ёмаў будаўніцтва і патрабаванняў, прадугледжаных у праектна-каштарыснай дакументацыі, і абавязковых для бакоў будаўнічых норм і правілаў. А згодна з п. 44 заключэнне і выкананне дамоваў (кантрактаў) будаўнічага падраду, зацв. пастановай Савета міністраў ад 15.09.1998 № 1450 (далей - Правіла 1450), няякасна выкананыя будаўнічыя работы не аплачваюцца да выдалення дэфектаў і выканання наступных работ, тэхналагічна звязаных з імі.

Такім чынам, замоўца зробіць правільна, калі ў акце прыёму падрабязна адзначыць усе недахопы работ, якія прымаюцца. Спецыяльна звяртаем увагу на гэты момант, бо не аднойчы здараліся выпадкі, калі гаспадарчыя суды прызнавалі адмову замоўцы ад падпісання акту нематываванай з той нагоды, што ў ёй не былі падрабязна акрэслены недахопы будаўнічых работ. Акт прыёму абавязкова мусіць быць накіраваны падрадчыку для падпісання.

Разам з тым адмова падрадчыка ад падпісання акту прыёму не ўздзейнічае на яго юрыдычную моц. Наяўнасць акту, падпісанага замоўцам, сведчыць пра тое, што той выканаў свае абавязкі па прыёмцы работ. І ў выпадку судовага разгляду ўжо падрадчыку давядзецца даказваць факт належнай якасці выкананых работ.

Разледзеўшы агульныя пытанні прыёму, пяройдзем да прыватных.

НАРМАТЫЎНЫМІ актамі ў галіне будаўніцтва акрэслены абавязак бакоў дамовы падраду па аглядзе схаваных работ. У прыватнасці, пра неабходнасць агляду гаворыцца ў п. 36 Правілаў № 1450. Акрамя гэтага, БНіП 3.01.01-85 "Арганізацыя будаўнічай вытворчасці" вызначаюць, што акт агляду схаваных работ павінен складацца, калі працэс скончаны. Акты агляду прымаюцца камісіяй у складзе падрадчыка і замоўцы. Без гэтых актаў выкананне работ забараняецца.

Галоўная праблема ўзнікае тады, калі высвятляецца, што замоўца не прыцягваўся падрадчыкам да агляду схаваных работ увогуле. Гэта залежыць ад канкрэтных абставінаў, якія складаюцца падчас прыёму, паколькі такая падстава для адмовы заканадаўствам непасрэдна не прадугледжана. Разам з тым адсутнасць названых актаў сама па сабе не гаворыць аб правядзенні падрадчыкм работы ці аб тым, што яе якасць не адпавядае дамове.

Адпаведна, калі пры прыёме аб'екта высвятляецца, што агляд схаваных работ у вызначаным парадку не праводзіўся, то замоўца, які паводле заканадаўства абавязаны ажыццявіць прыём, мае права запатрабаваць ад падрадчыка іншыя доказы факту выканання схаваных работ і іх належнай якасці. Гаворка ідзе ў першую чаргу пра журнал вытворчасці, у якім фіксуюцца вынікі аперацыйнага кантролю, а таксама пра журнал уваходнага кантролю прадукцыі і аўтарскага нагляду, тэхналагічныя карты і іншую выканаўчую дакументацыю, вядзенне якой з'яўляецца абавязковым для падрадчыка.

У ВЫПАДКУ, калі падрадчык не прадастаўляе дакументацыю на схаваныя работы, замоўца мае права адмовіцца ад іх прыёму. Падставай для адмовы будзе неналежнае выкананне падрадчыкам абавязку па перадачы выніку работ. Відавочна, што падрадчык у такім выпадку звернецца ў суд з іскам аб спагнанні кошту работ па дамове. Пры гэтым яму, натуральна, давядзецца дакументальна пацвярджаць факт выканання работ і іх належнаую якасць. Верагодна, будзе прызначана экспертыза. І калі суд прыйдзе да высновы аб належнай якасці работ, замоўца мусіць быць гатовы іх аплаціць. Затое правамоцная адмова ад прыёму ва ўсіх выпадках вызваляе замоўцу ад адказнасціі перад падрадчыкам, у тым ліку за выкарыстанне чужых грашовых сродкаў.

Трэба звярнуць увагу таксама на палажэнне п. 5 арт. 708 ГК, згодна з якім прыём работ, якія патрабуюць у адпаведнасці з заканадаўствам альбо дамовай правядзення папярэдніх выпрабаванняў, можа ажыццяўляцца толькі ў выпадку станоўчага выніку. У адваротным выпадку замоўца мае права адмовіцца ад прыёму выніку работ.

Пералік відаў будаўнічых работ, належных прамежкаваму прыёму, адлюстроўваецца ў праектнай дакументацыі. Парадак правядзення прамежкавага прыёму вызначаны правіламі прыёму выкананага комплексу будаўнічых работ, зацв. загадам Мінбудархітэктуры ад 30.08.1999 № 225.

ПРАВІЛАМІ прадугледжваецца, што замоўца, які атрымаў паведамленне пра дату гатоўнасці да здачыі комлексу будаўнічых работ, абавязаны цягам узгодненага з генпадрадчыкам тэрміну перайсці да прыёму. Пры гэтым прыёмная камісія прызначаецца загадам замоўцы, у яе склад уваходзяць прадстаўнікі замоўцы (старшыня), падрадчыка (субпадрадчыка), які выканаў работу, і прадстаўнікі аўтарскага нагляду праектнай арганізацыі. У загадзе павінны быць вызначаны даты пачатку і сканчэння працы камісіі.

Па выніках праведзеных камісіяй праверак складаецца:
Акт прыёму выкананага комплексу будаўнічых работ вызначанай формы - у выпадку станоўчых вынікаў; у выпадку высвятлення недапрацовак і дэфектаў, якія не замінаюць выкананню наступных работ, камісія можа прыняць станоўчае рашэнне з указаннем усіх адхіленняў у акце і тэрмінаў іх выпраўлення.

Калі работу немагчыма прыняць з-за адхіленняў ад праекту ці нарматыўна-тэхнічнай дакументацыі - пералік недапрацовак і дэфектаў, якія патрабуюць выпраўлення з указаннем тэрмінаў.

Пасля выпраўлення недапрацовак і дэфектаў генпадрадчыкам складаецца даведка адвольнай формы, пасля чаго замоўца можа падпісаць акт прыёму ці паўторна прызначыць у гэтых мэтах камісію.
Трэба адзначыць, што калі прамежкавы прыём не ажыццяўляўся бакамі з якой-небудзь нагоды, замоўца не мае права адмовіцца ад прыёму работ увогуле. Па-першае, таму, што адсутнасць акту прамежкавага прыёму не значыць, што работы былі выкананы няякасна. Акрамя таго, такая адмова супярэчыць сэнсу і канчатковай мэце дамовы падраду - перадачы замоўцу выніку выкананых работ.

 

 


ТАА "Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры"
Copyright © 2007. All rights reserved.

вул. Куйбышава 16, 4-ы паверх
220029, г. Мінск
Рэспубліка Беларусь
Тэл. +375 17 2094483
Факс +375 17 2048672
E-mail: info@spplaw.by
Ліцэнзія Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь на ажыццяўленне дзейнасці па аказанню юрыдычных паслуг № 02240/0069354 сапраўдная да 10 студзеня 2012
European Lawyers, Solicitors and Law Firms based in Europe