Ігнатоўская Т.В. Навелы рэкламнага заканадаўства. Каментарый да Закона Рэспублікі Беларусь ад 10.05.2007 г. № 225-3 Аб рэкламе. // Юрыст. №12. Cнежань 2007г.
.jpg)
Уступіўшы ў сілу 22 лістапада 2007 года Закон Рэспублікі Беларусь ад 10.05.2007 № 225-3 “Аб рэкламе” (далей –Закон 2007 г.) яшчэ да прыняцця выклікаў вылікі рэзананс сярод рэкламадаўцаў і рэкламараспаўсюджвальнікаў.
Больш за два гады Закон 2007 г. знаходзіўся на стадыі распарацоўкі, узгаднення і абмеркавання, на працягу якіх распрацоўшчыкамі прымаліся і ўлічваліся заўвагі ад асоб, якія непасрэдна заняты ў рэкламным бізнесам, тым не менш, і сення не ўсе сучасныя тэндэнцыі ў сферы стварэння і размяшчэння рэкламы паспелі знайсці сваё заканадаўчае ўвасабленне.
У адпаведнасці з Законам 2007г. рэкламай з’яўляецца “інфармацыя аб аб’екце рэкламавання, распашсюджваемая ў любой форме з дапамогай любых сродак, прызначаная для нявызначанага кола асоб (спажыўцоў рэкламы), накіраваная на прыцягненне ўвагі да аб’екта рэкламавання, формірованне і падтрыманне цікавасці да яго і (ці) яго прасоўванне на рынку”. Неабход.на заўваажыць, што дадзенае азначэнне значна змястоўней азначэння ў Законе Рэспублікі Беларусь ад 18.02.1997 № 19-З “Аб рэкламе” са змяненнямі і дапаўненнямі (далей Закон 1997 г.). Сення заканадавец у азначэнні рэкламы вылучае тэрмін “аб’ект рэкламавання”. Такімі прызнаюцца прадукцыя, тавар, работа або паслуга, арганізацыя або грамадзянін, сродкі індывідуалізацыі арганізацый або грамадзян, тавараў, рэзультаты інтэлектуальнай дзейнасці, конкурсы, латарэі, гульневыя, рэкламныя і іншыя мерапрыемствы, заклады, з’явы (мерапрыемства) соцыяльнага характару. Трэба таксама адзначыць, што раней на практыцы пад рэкламай (рэкламаваннем) разумеліся любыя мерапрыемствы, накіраваныя на прасоўванне і прыцягненне ўвагі да пэўных тавараў, асоб і іншых аб’ектаў , нягледзячы на тое, што заканадаўствам было замацавана іншае азначэнне рэкламы. Гэта пацвярджаюць і выпрацаванныя практыкай бухгалтарскага ўліку крытэрыі аднясення на затраты па рэкламе любых падзй і мерапрыемстваў, накіраваных на прасоўванне, большую пазнаваемасць, павышенне попыту, прыцягненне зацікаўленнасці спажыўцоў і г.д. У гэтым сэнсе паняцце рэкламы ў новым Законе 2007 г. фактычна не з’яўляецца новым- гэта, хутчэй за ўсе, адлюстраванне сфарміраванага практыкай паняцця “рэклама”.
Закон 2007 г. уключыў нормы, якіх не было ў Законе 1997 г., але якія былі замацаваны ў іншых нарматыўных прававых актах, якія датычацца рэгулявання абарота алкагольных і тытуневых вырабаў, супрацьдзеяння гандлю людзьмі, правядзення рэкламных гульняў і інш.
Упершыню ў Законе 2007 г. з’явіліся асобныя палажэнні аб рэкламе на транспартных сродках, рэкламе піва і безалкагольных напоях, рэкламе працаўладкавання і атрымання адукацыі за мяжой, рэкламе рыэлтарскіх паслкг, устаноўлены парадак правядзення рэкламных гульняў, патрабаванні да вырабу рэкламы товараў, работ, паслуг, выконваемых у Беларусі выключна з удзелам беларускіх арганізацый і грамадзян.
Заканадавец дакладна вызначыў агульныя патрабаванні да рэкламы, размешчанай на тэрыторыі Беларусі (пачыная з падрабязнага апісання зместу і памера абавязковай да размяшчэння інфармацыі аб рэкламадаўцы і заканчвая крытэрыямі прызнання рэкламнай інфармацыі неадпаведнай). У Законе 2007 г. прасочваецца агульная тэндэнцыя дзяржаўнага рэгулявання ў галіне рэкламы, накіраваная на абарону інтарэсаў спажыўцоў ад неналежнай рэкламы.
Спынімся на прынцыпова новых нормах Закона 2007г., якія, на нашу думку, па-іншаму рэгулююць тыя ці іншыя праваадносіны ў галіне стварэння, вытворчасці і размяшчэння рэкламы. Такім чынам, у Законе 2007 г. з’явіліся наступныя навелы.
Павялічаны дапушчальны да размяшчэння рэкламы памер да 20 % аб’ема вяшчання для радыё- і тэлепрграмм на працягу сутак (раней дапушчальны аб’ем складаў усяго 10% аб’ёма вяшчання) (арт. 11 Закона 2007 г.).
У Законе 2007 г. прама ўказана на магчымасць распаўсюджвання рэкламнай інфармацыі пры дапамозе электроннай пошты, сотавай сувязі і г.д. (арт. 12 Закона 2007 г.). Закон 1997 г. указваў толькі на “даведкавае тэлефоннае, кампьюцернае і іншае абслугоўванне”, а таксама тэлексны і факсімільны спосаб рэкламавання (арт. 10). Гэта ўскладняла кваліфікацыю парушэнняў рэкламнага заканадаўства пры аказанні паслуг з дапамогай тэлефонных сэрвісаў і рассылкі спам-рэкламы па электроннай пошце.
З уступленнем у сілу Закона 2007 г. з’явілася магчымасць выкарыстання ў рэкламе тэрмінаў і слоў на замежных мовах не толькі ў адносінах да зарэгістраваных таварных знакоў або СМІ, распаўсюджваемых на замежных мовах, што было дазволена і раней. Артыкул 10 Закона 2007 г. дапускае магчымасць выкарыстання ў рэкламе замежных слоў і выразаў, якія ўвайшлі ў выкарыстанне ў арыгінальным напісанні, і не маюць эквівалентнага абазначэння на беларускай або рускай мовах. Акрамя гэтага, замежная мова ў рэкламе можа быць ужыта пры дубліраванні такога ж па зместу і афармленню тэкста на беларускай або рускай мовах, што раней не дазвалялася. Неабходна адзначыць, што як і раней, патрабаванні да рэгістрацыі таварных знакаў адносяцца да аховы такога знака на тэрыторыі Беларусі, і ў большасці выпадкаў, дастстковай умовай для размяшчэння рэкламы на замежнай мове з’яўляецца адзнака Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай маёмасці аб падачы заяўкі на рэгістрацыю таварнага знака.
Заканадаўча замацаваны абавязак рэкламадаўца падаваць, а рэкламараспаўсюджвальнікаў патрабаваць копіі пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі, ліцэнзій (у выпадку рэкламавання ліцэнзіруемага віду дзейнасці) (арт. 27). Зараз у рэуламных аб’явах, звязаных со здзяйсненнем асобай прадпрымальніцкай дзейнасці, патрабуецца указанне поўнай назвы суб’екта рэкламавання і яго УНП.
Адзначаныя вышэй патрабаванні не адносяцца да рэкламы і суб’ектам адносінаў у сферы размяшчэння рэкламы ў сетцы Інтэрнэт. У агульным, указанне на магчымасць размяшчэння рэкламы ў сетцы Інтэрнэт і яе асаблівасці – гэта адно з дасягненняў Закона 2007 г.Рэкламная супольнасць, нягледзяячы на імклівае развіцце Інтэрнэт-тэхналогій, да гэтых пор не заўседы гатова пагадзіцца з тым, што інфармацыя, размешчаная ў сетцы Інтэрнэт, - гэта таксама рэклама, у адносінах да якой дзейнічаюць тыя ж патрабаванні і абмежаванні, што і ў адносінах да рэкламы, размешчанай у друкаваных СМІ. Аднак, Законам 2007 г. адзначаны выключэнні для размяшчаемай у сетцы Інтэрнэт рэкламы (арт. 10). Так, патрабаванні аб указанні назвы рэкламадаўца, рэквізітаў яго дзяржаўнай рэгістрацыі і ліцэнзіі не патрэбна на, так званам, дынамічным банеры, пры актывізацыі якога карыстальнік пападае на Інтэрнэт-сайт (старонку), на якім ужо такая інфармацыя размешчана. Размяшчэнне адзначанай інфармацыіпатрабуецца толькі на статычным банеры, які не ўтрымлівае ссылкі на іншы сеткавы рэсурс. Фактычна статычныя банеры прыраўняны да рэкламных модуляў у друкаваных СМІ. Акрамя таго, пры размяшчэнні рэкламы ў сетцы Інтэрнэт ад рэкламараспаўсюджвальнікаў не патрабуецца абавязковае атрыманне копій пасведчанняў аб дзяржаўнай рэгістрацыі рэкламадаўцаў, а таксама захавання рэкламнай інфармацыі пасля яе размяшчэння (арт. 27 і арт. 29 Закона 2007 г.).
У арт. 10 Закона 2007 сярод агульных патрабаванняў да рэкламы знайшла сваё адлюстраванне забарона на выкарыстанне ўласных імён, фамілій, псеўданімаў, вобразаў або выказванняў грамадзян Рэспублікі Беларусь без іх згоды.
Арт. 33 Закона 2007 г. устаноўлена поўная забарона, пачынаючы з 1 студзеня 2008 г., рэкламы тытуневых вырабаў, уключаючы таварныя знакі тытуневых вырабаў, спажывецкія назвы і г.д. Аднак, адзначаная забарона не абмяжавала (з выкананнем усіх астатніх патрабаванняў рэкламнага заканадаўства) магчымасць рэкламаваць тытуневым кампаніям товарныя знакі кампаній, а таксама размяшчаць рэкламу так званых “парасоначных” брэндаў (г.зн. такіх таварных знакаў, якімі абазначаюцца не толькі тытуневыя вырабы, але і іншыя звязаныя з імі тавары).
Законам 2007 г. устаноўлены значныя абмежаванні на рэкламу піва і слабаалкагольных напояў, уключаючы забарону на правядзенне рэкламных гульняў і іншых падобных мерапрыемств, накіраваных на стымуляванне рэалізацыі піва і слабаалкагольных напояў (арт.18). Акрамя таго, са ўступленнем у сілу Закона 2007 г. у рэкламных сюжэтах піва спынілася выкарыстанне выяў і вобразаў людзей і жывел, у тым ліку аніміраваных і малеваных.
У супастаўленні з Законам 1997 г. зараз устаноўлена іншае патрабаванне да размяшчэння рэкламы ветэрынарных паслуг –наяўнасць пагаджэння Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь (арт. 16 Закона 2007г.). Раней для размяшчэння такой жа рэкламы, як і рэкламы медыцынскіх прэпаратаў і вырабаў медыцынскага прызначэння, патрабавалася станоўчае заключэнне рэспубліканскага органа кіравання ў галіне аховы здароўя.
Дададзены, адносна дзейнічаючага раней арт. 15 Закона 1997 г.,палажэнні аб рэкламе катоўных папер і паслуг, звязаных з прыцягваннем і выкарыстаннем грашовых сродак арганізацый і (ці) грамадзян (арт. 22 Закона 2007 г.). Устаноўлены патрабаванні аб абавязковым указанні памераў дывідэнтаў па рэкламуемым каштоўным паперам за апошні фінансавы год (калі выплата дывідэнтаў па такім каштоўным паперам прадугледжана), працэнтаў – у рэкламе аб прыцягненні грашовых сродкаў ва ўклады. Законам 2007 г. замацаваны паўнамоцтва Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь спыняць або забараняць размяшчэнне выпуска каштоўных папер у выпадку парушэння палажэнняў аб рэкламаванні дадзеных каштоўных папер.
У арт.24 замацаваны абавязак рэкламараспаўсюджвальніка размяўчаць сацыяльную рэкламу ў межах 5% аб’ему вяшчання (асноўнай друкаванай плошчы) у суткі, адведзенага для рэкламы. Акрамя таго, пры звяртанні рэкламадаўца (дзяржаўнага органа) не менш чым за месяц да прадугледжанай даты размяшчэння сацыяльнай рэкламы, рэкламараспаўсюджвальнік не мае права адмовіць рэкламадаўцу ў выбары часу і спосабу размяшчэння сацыяльнай рэкламы.
Што датычыцца нормаў па абароне непаўналетніх пры вытворчасці і (ці) размяшчэнні (распаўсюджванні) рэкламы (арт. 25 Закона 2007 г.) дадаткова, да раней дзейнічаючых абмежаванняў даданы забароны на прыцягненне ўвагі непаўналетніх да таго, што ўладанне тымі ці іншымі таварамі дае ім якою-небудзь перавагу над астатнімі непаўналетнімі, а адсутнасць такога тавару выклікае адваротны эфект, а таксама на прыўменшванне узроўня навыкаў, неабходных непаўналетнему для выкарыстання тавара, і стварэнне няправільнага ўяўлення аб узроставай групе непаўналетніх, для якой прызначаны тавар.
У арт. 30 Закона 2007 г. устаноўлены трохднеўны срок, на працягу якога рэкламараспаўсюджвальнік абавязаны спыніць размяшчэнне (распаўсюджванне) рэкламы пасля атрымання ад выканаўчага і рапарадчага органа рашэння аб прызнанні рэкламы неналежнай. Раней такога сроку на заканадаўчым узроўні замацавана не было, што давала суб’ектам рэкламнага рынка магчымасць фактычна самастойна “рэгуляваць” такі срок. На практыцы былі сітуацыі, калі, нават атрымаўшы прадпісанне аб спыненні распаўсюджвання рэкламы, прызнанай неналежнай, рэкламадаўцы маглі працягваць размяшчэнне рэкламы ў раней запланаваныя срокі рэкламнай кампаніі, “прадпрыняўшы”меры па яе дэмантажу, напрыклад, шляхам накіравання падрадчыку пісьма з просьбай накіравання спецыялістаў для дэмантажа адпаведнай рэкламнай канструкцыі.
Ужо сення шэраг палажэнняў Закона 2007 г. удакладнены і даданы ў сувязі з прыняццем Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12.11.2007 № 1497 “Аб рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь “Аб рэкламе”. Пастановай замацаваны Палажэнні аб парадку размяшчэння (распаўсюджвання) на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь рэкламы прадукцыі, тавараў, работ, паслуг, ажыцяўляемых на дадзенай тэрыторыі; аб парадку размяшчэння (распаўсюджвання) на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь рэкламы алкагольных напояў і тытуневых вырабаў у сродках масавай інфармацыі; аб парадку размяшчэння (распаўсюджвання) на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь вонкавай рэкламы і яе сродкаў, рэкламы на аўтамабільных транспартных сродках,трамваях, тралейбусах; аб парадку пагаджэння вонкавай рэкламы і рэкламы на аўтамабільных транспартных сродках,трамваях, тралейбусах абласнымі (Мінскім гарадскім) выканаўчымі камітэтамі. У бліжэйшы час плануецца прыняцце новай рэдакцыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30.01.2003 № 51 “Аб правядзенні рэкламных гульняў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь”, у якім таксама знойдуць адлюстраванне асобныя палажэнні Закона 2007 г.