Фамiлiя, Iмя
паля абавязковыя для запаўнення
 
   
 
 


Каткоўская Д.Л. Агляд змяненняў у шэраг нарматыўных актаў у сферы звароту і рэкламы алкагольных напояў.// Marketing.by/ 11.05.2009.

5 траўня 2009 г. Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №4 ўнесены змены ў шэраг нарматыўных актаў у сферы звароту і рэкламы алкагольных напояў, піва, нехарчовай спіртаўтрымліваючай прадукцыі.

Мы папрасілі пракаменціраваць гэтую пастанову Дар’ю Каткоўскую, вядучага юрыста камерцыйнай практыкі «Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры».

Галоўнай мэтай прыняцця Дэкрэта №4 з’яўляецца прывядзенне тэкстаў актаў у разглядаемай галіне ў адпаведнасць з новай рэдакцыяй Закона «Аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці і зварота алкагольная, нехарчовай спіртаўтрымліваючай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту» ад 27 жніўня 2008 г., а таксама нормамі Закона «Аб дзяржаўным рэгуляванні знешнегандлёвай дзейнасці» ад 25 лістапада 2004 г. Асноўныя змены ўнесены ў Дэкрэт №11 «Аб удасканаленні дзяржаўнага рэгулявання вытворчасці, зварота і рэклямы піва, алкагольнай, нехарчовай спіртаўтрымліваючай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту» ад 9 верасня 2005 г., аднак прававыя нормы, якія прадугледжваюць выключнае права дзяржавы на ажыццяўленне імпарту алкагольнай прадукцыі з Дэкрэта №11 унесенымі зменамі перанесены ў Дэкрэт №3 «Аб некаторых пытаннях дзяржаўнага рэгулявання вытворчасці, зварота і рэклямы піва, алкагольнай прадукцыі і тытуневых вырабаў» ад 29 лютага 2008 г. Практычная карысць і сэнс пераноса гэтых норм з Дэкрэта №11 у Дэкрэт №3, які ў свой час уносіў чарговыя змены ў Дэкрэт №11, не зусім зразумелая. Падаецца, было б лепш скасаваць Дэкрэт №3 цалкам, а ўсе набходныя змены ўнесці толькі ў Дэкрэт №11, які б застаўся адзіным комплексным дэкрэтам, што рэгулюе дадзеную галіну разам з Законам «Аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці і зварота алкагольная, нехарчовай спіртаўтрымліваючай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту» і іншымі актамі.

Варта зазначыць змены ў рэгуляваньні рэклямы алкагольных напояў.

Па-першае, з назвы і тэкста асноватворнага ў галіне алкагольнай прамысловасці і гандлю Дэкрэта №11 «Аб удасканаленні дзяржаўнага рэгулявання вытворчасці, зварота і рэклямы піва, алкагольнай, нехарчовай спіртаўтрымліваючай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту» скасаваны тэрмін «рэклямы». Асноўнымі актамі, якія рэгулюць азначанае пытанне, як і раней, застаюцца: Закон «Аб рэкляме», Пастанаўленне Савета Міністраў №1497 ад 12 кастрычніка 2007 г., а таксама Дэкрэт №5, аб якім тут ідзе гаворка.

Па-другое, вельмі важным новаўвядзеннем Дэкрэта №5, з’яўляецца наступныя змены, унесеныя ў Дэкрэт №11:

Абмежаванні і забароны на рэкляму алкагольных напояў, якія ўстанаўліваюцца заканадаўствам, на рспаўсюджваюцца на рэкляму алкагольных напояў, якая размяшчаецца вытворцамі гэтых напояў на сваіх сайтах у сетцы Інтэрнэт і якая ўтрымлівае інфармацыю аб фізічных, хімічных і іных спажывецкіх уласцівасцяў алкагольных напояў, іх кошце, выяваў алкагольных напояў, іх спажывецкай тары (упакоўкі), назваў відаў указаных напояў.

Нагадаем, што раней абмежаванні не датычыліся толькі выкарыстання вобразаў людзей або жывел у таварных знаках, зарэгістраваных для алкагольных напояў і піва, а таксама рэкляму піва, якая ўтрымлівае толькі інфармацыю пра вытворцаў піва і таварных знаках, зарэгістраваных для піва, — пералік гэтых абмежаванняў замацаваны ў рэдакцыі Закона «Аб рэкляме», што дзейнічае зараз.

Улічваючы жорсткія абмежаванні на рэкляму алкагольных напояў і піва ў Беларусі, нават у параўнанні з суседнімі краінамі, разумныя паслабленні такога кшталту успрымаюцца намі станоўча. Тым больш, што дазволеныя спосабы рэклямы алкагольных напояў не накіраваныя, у першую чаргу, непасрэдна на прасоўванне тавараў і пэўныя маркетынгавыя захады, а накіраваныя ў тым ліку і на ахову правоў спажыўцоў — праз прадастаўленне ім больш поўнай і падрабязнай інфармацыі пра спажывецкія ўласцівасцяў алкагольных напояў, слушны выгляд тары напояў, асартымент напояў, які вытворца прапануе спажыўцу. Мяркуем, што такі разумны і абгрунтаваны падыход да пытанняў рэклямы — станоўчы крок, які будзе не апошнім. Бо шмат яшчэ якія моманты заканадаўчага рэгулявання рэклямнай дзейнасці ў Беларусі патрабуюць такой жа гібкай і разумнай карэктыроўкі.

Пералічаныя змены ўступяць у сілу з 8 ліпеня 2009 г.


ТАА "Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры"
Copyright © 2007. All rights reserved.

вул. Куйбышава 16, 4-ы паверх
220029, г. Мінск
Рэспубліка Беларусь
Тэл. +375 17 2094483
Факс +375 17 2048672
E-mail: info@spplaw.by
Ліцэнзія Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь на ажыццяўленне дзейнасці па аказанню юрыдычных паслуг № 02240/0069354 сапраўдная да 10 студзеня 2012
European Lawyers, Solicitors and Law Firms based in Europe