Фамiлiя, Iмя
паля абавязковыя для запаўнення
 
   
 
 
Навіны
20/08/2010
Дар’я Каткоўская, вядучы юрыст камерцыйнай практыкі ТАА “Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры”, выступіла з прэзентацыяй “Рэклама: погляд практыкуючага юрыста” на семінары, які быў арганізаваны цэнтрам бізнес-інфармацыі і кансалтынгу ТАА “Скандзі-Бел” і адбыўся ў Мінску 19 жніўня 2010 г.
Падрабязней
19/08/2010
04 – 14 кастрычніка 2010 г. адбудзецца круглы стол “Пытанні прымянення нормаў заканадаўства аб адказнасці за карыстанне чужымі грашовымі сродкамі”, які арганізуе ТДА “Экспертцэнтр”. СПП выступіць інфармацыйным партнерам круглага стала, а Андрэй Вашкевіч, партнер кампаніі і кіраўнік судовай практыкі, прыме ўдзел у складзе асноўных спікераў мерапрыемства.
Падрабязней
06/08/2010
06 жніўня Андрэй Вашкевіч, партнер, кіраўнік судовай практыкі ТАА “Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры”, а таксама Вольга Абсекава, вядучы юрыст судовай практыкі, прынялі ўдзел у канферэнцыі “Практыка разгляду гаспадарчым судом горада Мінску розных катэгорый спраў”, арганізаванай ТАА “ЮрСпектр”.
Падрабязней

Аб'яднанне юрыдычных кампаній: вынікі першых 6 месяцаў працы

ТАА «Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры» пасля аб'яднання з ТДА «Вашкевіч, Сапега і Храпуцкі» стала і застаецца найбуйнейшай нацыянальнай юрыдычнай кампаніяй у Рэспубліцы Беларусь.

Аснову кампаніі складае каманда беларускіх юрыстаў, якія зарэкамендавалі сябе вядучымі экспертамі ў беларускім праве, маюць досвед у беларускім менталітэце і больш, чым 15 год вопыту працы з беларускімі і замежнымі фундатарамі. У камандзе 22 юрыста, 16 з якіх атэставаныя Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь, 5 рэкамендаваныя ў якасці лідырыючых беларускіх юрыстаў міжнароднымі юрыдычнымі даведнікамі, у прыватнасці Chambers Global.

Таксама юрысты і кампанія адзначаны даведнікамі Legal 500, Martindale-Hubbell, Best Lawyers, PLC Which Lawyer?, EU Lawyers. Па выніках працы за 2009 год Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь прызнала кампанію «Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры» лепшай арганізацыяй, якая аказвае юрыдычныя паслугі.

У 2010 году кампанія стала членам міжнароднага аб'яднання юрыдычных фірм TerraLex, у якое ўваходзіць 155 юрыдычных фірм са 100 краін.

Chambers Global: «Гэта самая адказная фірма, з якой даводзілася працаваць; калі неабходна нешта выканаць, яна задзейнічае ўсе рэсурсы для выканання».

Найболей значныя справы за першыя 6 месяцаў пасля аб'яднання

* Прадстаўленне інтарэсаў буйнога беларускага вытворцы ў замежнай дзяржаве ў адмысловым расследаванні на прадмет нядобрасумленнай канкурэнцыі.
* Прадстаўленне інтарэсаў замежнага вытворцы спажывецкіх тавараў па прыцягненні да адказнасці асобаў, якія ажыццяўлялі нядобрасумленную канкурэнцыю.
* Юрыдычны аналіз нерухомасці буйной кампаніі, якая складаецца з некалькі сотняў аб'ектаў нерухомасці, уключаючы правы на зямельныя ўчасткі.
* Рэарганізацыя рытэйлерскай сеткі буйнога беларускага вытворцы (больш 30 гандлёвых аб'ектаў за мяжой Рэспублікі Беларусь).
* Судовая спрэчка з мясцовым выканаўчым органам аб выплаце кампенсавання за нерухомасць, якая належыць зносу ў сувязі з адабраннем зямельнага ўчастку для дзяржаўных патрэб.

Пастановай Калегіі Міністэрства Юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 12 лютага 2010 года па выніках працы за 2009 год юрыдычная кампанія "Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры" прызнаная лепшай арганізацыяй, якая аказвае юрыдычныя паслугі.

 

ТАА "Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры"
Copyright © 2007. All rights reserved.

вул. Куйбышава 16, 4-ы паверх
220029, г. Мінск
Рэспубліка Беларусь
Тэл. +375 17 2094483
Факс +375 17 2048672
E-mail: info@spplaw.by
Ліцэнзія Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь на ажыццяўленне дзейнасці па аказанню юрыдычных паслуг № 02240/0069354 сапраўдная да 10 студзеня 2012
European Lawyers, Solicitors and Law Firms based in Europe